Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Башкартастан: трэці пікет у падтрымку палітвязьняў Беларусі


30 чэрвеня каля будынку, дзе месьціцца аддзяленьне беларускага пасольства ва Ўфе, адбыўся трэці пікет у падтрымку палітычных вязьняў Беларусі.




Удзельнікі пікету ­- сваякі і сябры сям'і Мірзаянавых. Усе яны былі апранутыя ў футболкі з выявай Фёдара Мірзаянова, надпісамі «Свабоду палітвязьням Беларусі» і назвай сайта UZNIKILUKI.ru. На дадзеным сайце разьмешчаная інфармацыя пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010 году, зьвесткі пра рэпрэсаваных палітвязьняў.


Удзельнікі пікету трымалі ў руках плякаты з патрабаваньнямі да беларускіх уладаў вызваліць усіх палітычных зьняволеных, вызваліць Фёдара Мірзаянова, якому суд прысудзіў 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.



Удзельнікі пікету чарговым разам запатрабавалі ад кіраўніцтва Расеі спыніць даваць рэжыму Лукашэнкі новыя крэдыты, калі ў краіне душацца свабоды, калі штотыдзень у беларускіх гарадах адбываюцца затрыманьні.

На пікеце зьбіралі подпісы пад патрабаваньнем аб вызваленьні беларускіх палітычных зьняволеных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG