Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заклікала Менск вызваліць палітвязьняў і пачаць дэмакратычныя рэформы, каб наблізіць краіну да Эўропы.

Выступаючы сёньня на сустрэчы Супольнасьці дэмакратый у Вільні, спадарыня Клінтан сказала:

«Мы патрабуем, каб Беларусь вызваліла палітычных вязьняў і ўступіла на шлях дэмакратычных рэформаў, бо вельмі шкада беларускага народу, які знаходзіцца ў такім рэзкім кантрасьце са сваімі суседзямі. І гэта нам нагадвае, што пабудова адзінай і свабоднай Эўропы ўсё яшчэ не закончаная».

У сустрэчы Супольнасьці дэмакратый у Вільні бяруць удзел прадстаўнікі больш чым 40 краінаў, у тым ліку прадстаўнікі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці зь Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG