Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці судзяць за плясканьне ў далоні


Яшчэ напярэдадні ў судзе Ленінскага раёну Берасьця пачалі судзіць затрыманых у мінулую сераду ўдзельнікаў "акцыі маўчаньня". У пятніцу раніцай судовыя працэсы працягваюцца. Пра гэта "Свабодзе" паведаміў берасьцесйкі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін.

Па словах суразмоўцы, пратаколы аб адміністрацыйных парушэньнях складзеныя на 53 чалавекі. У чацьвер у другой палове дня судзьдзя Васілюк прыцягнуў да адказнасьці 8 чалавек, у прыватнасьці, Аляксандра Горн, Максіма Богдана, Аляксандра Рамановіча, Івана Патока, Міхаіла Соца, Дзяніса Бунько. У судзе 4 чалавекі былі аштрафаваныя на сумму ад 4-х да 6-ці базавых адзінак, а прыняцьце рашэньнях адносна яшчэ чатырох чалавек адклалі на пасьля – у суд дзеля гэтага будуць выкіканы дадаткова сьведкі.

Уладзімер Вялічкін падкрэсьлівае, што пакуль суд пераважна выкарыстоўвае сьведчаньні двух міліцыянтаў: капітана міліцыі Андрэя Пышкіна й Аляксея Левановіча, намесьнік начальніка Ленінскага РАУС Берасьця. "Сьведчаць гэтыя міліцыянты аб адным і тым жа – маўляў, заўважылі, што затрыманыя былі на акцыі ды пляскалі ў далоні".

Да суду васьмёра затрыманыя знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG