Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 ліпеня ў Беларусі зьнізілася экспартнае мыта на нафту


1 ліпеня стаўка вывазной мыты на тону сырой нафты зьнізілася на 17 даляраў - з 462,1 да 445,1 даляра за тону. нафты з утрыманьнем сэры - з 217,5 да 205,8 даляра за тону. Новыя стаўкі зацьверджаны пастановай урада Расейскай Фэдэрацыі ад 22 Чэрвень 2011 № 494.

У адпаведнасьці з падпісанымі пагадненьнямі паміж Беларусьсю і Расіяй, аналягічныя стаўкі экспартнай мыты ўводзяцца і для Беларусі, паведамляе БелаПАН

Устаноўлены таксама новыя стаўкі экспартных мытаў на нафтапрадукты, якія вывозяцца з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.

Мыта на сьветлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) зьніжана з 309 да 298,2 даляраў за тону, на цёмныя нафтапрадукты (вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) - з 215,8 да 207,8 даляра за тону.

9 сьнежня 2010 г ў Маскве было падпісана беларуска-расійскае міжурадавае пагадненьне аб разьмеркаваньні экспартных мытаў. Згодна з дакумэнтам, з 1 студзеня Расея павінна пастаўляць у Беларусь усю нафту бязмытна. Беларусь, са свайго боку, павінна пералічваць у бюджэт Расеі ўвесь аб'ём экспартных мытаў на нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай нафты і вывозяцца за межы Мытнага саюза.
XS
SM
MD
LG