Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілер: «Цэны для Беларусі зьніжаныя ня будуць»


Аляксей Милер

Аляксей Милер

Кіраўнік праўленьня расейскага канцэрну «Газпром» Аляксей Мілер сёньня на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў, што цэны на газ, які канцэрн пастаўляе ў Беларусь, пераглядацца ня будуць.

«Яны будуць захаваныя на тым роўні, які дзейнічае да канца 2011 году», — заявіў Мілер.

Сёньня ж першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка сказаў, што цана прыроднага газу для Беларусі ў другім квартале 2011 года склала 244,7 даляра за адну тысячу кубамэтраў. У трэцім квартале яна ўзрасьце — да 286 даляраў, а ў чацьвёртым — да 300-305.
XS
SM
MD
LG