Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Статкевіча і Аляксандра Класкоўскага перавялі з карантыну ў атрады


Аляксандар Класкоўскі і Мікалай Статкевіч у часе суду.
Аляксандар Класкоўскі і Мікалай Статкевіч у часе суду.
Пра гэта паведаміла жонка Класкоўскага Натальля, якая 30 чэрвеня пабывала ў Шклоўскай калёніі і сустрэлася з мужам. Там жа, у Шклоўскай калёніі, знаходзіцца экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч. Вядома, што ў карантыне ложкі Статкевіча і Класкоўскага стаялі побач.

«Спатканьне доўжылася ўсяго 2 гадзіны. За гэты час шмат чаго перагаварылі. З навінаў галоўная, што сёньня іх пераводзяць з карантыну па атрадах: Мікалая Статкевіча ў 3 атрад, а майго мужа — у 13-ты. Аляксандар яшчэ паведаміў, што яны па-ранейшаму ня лічаць сябе вінаватымі і не зьбіраюцца пісаць прашэньні аб памілаваньні. Увогуле яны мяркуюць, што з-за цяжкай сытуацыі ў краіне ім не давядзецца сядзець увесь тэрмін», — паведаміла Натальля Класкоўская.

Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі асуджаны на 5 гадоў. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках ды ў іншых злачынствах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG