Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі дагэтуль не атрымлівала даручэньняў ад Аляксандра Лукашэнкі аб падрыхтоўцы скаргі на рашэньне Эўразьвязу аб увядзеньні санкцыяў супраць групы беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта сёньня паведаміў журналістам у Палаце прадстаўнікоў міністар юстыцыі краіны Віктар Галаванаў.

«Калі такое даручэньне будзе, мы напішам паперу, падрыхтуем адпаведныя дакумэнты», — сказаў міністар. На пытаньне журналістаў, куды канкрэтна зьбіраюцца скардзіцца афіцыйныя ўлады Беларусі, чыноўнік ня даў дакладнага адказу. «Мы знойдзем, куды скардзіцца», — сказаў ён.

Увядзеньне санкцыяў міністар юстыцыі Беларусі назваў «беспрэцэдэнтным крокам з боку ЭЗ» і дадаў, што яны не адпавядаюць аніводнаму юрыдычнаму акту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG