Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэйлер і падзякі

  • Аляксандар Лукашук

Норман Мэйлер

Норман Мэйлер

Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.


Найлепшыя амэрыканскія дакумэнтальныя дасьледаваньні – біяграфіі, мэмуары, сацыяльныя нарысы, гістарычныя эсэ 2-й паловы ХХ стагодзьдзя, напісаныя літаратарамі, уражваюць аб’ёмам карпатлівай і добрасумленнай чарнавой працы і акадэмічным стандартам дакладнасьці.

Кніга Нормана Мэйлера "Гісторыя Освальда"
У “Гісторыі Освальда” на 800 старонак тэксту прыпадае 695 спасылак на дакумэнтальныя крыніцы -- публікацыі, кнігі і матэрыялы Камісіі Ўорэна з указаньнем больш чым тысячы старонак -- крыніц цытатаў, фактаў, меркаваньняў. Гэта – без уліку копіяў дакумэнтаў КДБ зь менскай справы Освальда.

У разьдзеле “Падзякі” напрыканцы кнігі Мэйлер згадвае больш за сто прозьвішчаў людзей, якія так ці іначай дапамаглі ў стварэньні кнігі – ад жонкі Освальда Марыны, менскіх перакладчыкаў да амэрыканскіх дасьледнікаў і пісьменьнікаў.

У асобную групу аб’яднаныя людзі, якія ведалі Освальда ў яго “савецкі пэрыяд” і пагадзіліся даць інтэрвію для кнігі – 44 прозьвішчы асобаў, бальшыня зь якіх жыла ў Менску падчас прыезду Мэйлера. Вось як яны пададзеныя ў кнізе:

Роза Агафонава, Люба Аксёнава, Галіна і Юры Бялянкіны, Муся Берлава, Канстанцін Бандарын, Валянцін Бараўцоў, Вольга Дмоўская, Леанід Гельфант, Эла Герман, Аляксандра Раманава, Павел Галавачоў, Людміла і Міхаіл Кузьмічы, Надзея і Дзяменці Макнавец, Галіна Макоўская, Юры і Лідзія Меражынскія, Валянцін Міхайлаў, Алег Нічыпарэнка, Стэліна Пажалуістэ, Аляксандар Піскалёў, Іна Пісенка, Галіна Пракапчук, Макс Прахорчык, Паліна і Валянціна Прусаковы, Яніна Сабела, Тамара Санкоўская, Ларыса Севасьцянава, Альбіна Шалякіна, Рыма Шыракова, Анатоль Шпанко, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандар Сімчэнка, Соня Скопа, Міхаіл Смольскі, Натальля Цітавец, Леанід Цагойка, Раіса Ведзянеева, Інэса Яхель, Раіса Жынкевіч, Аляксандра Зігер.

У гэтым сьпісе няма двух чалавек, якія блізка ведалі Освальда. Адзін – інжынэр радыёзаводу Аляксандар Зігер, рэпатрыянт з Аргентыны, які гасьцінна прыняў Освальда ў сваю сям’ю і стаў першым, хто параіў яму вярнуцца ў ЗША. На пачатку 90-х Зігер зьехаў зь Менску назад у Аргентыну і памёр там у 1992 годзе.

Другі – чалавек, якога дасьледнікі і журналісты часам называюць “самым раньнім і блізкім сябрам” Освальда, Эрнст Цітавец застаўся ў Менску і нават сустракаўся з Мэйлерам і яго памочнікамі.

Сем разоў.

Але падзякі ў кнізе яму няма.


Працяг заўтра.

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:

Палёт матылька
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
XS
SM
MD
LG