Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў у Варшаве: Лукашэнка яшчэ можа пайсьці на перамовы з Эўропай


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

“Нашая задача ня толькі вызваліць з вязьніцаў нашых таварышаў, але і вызваліць з турмы ўсю Беларусь”, - заявіў экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў у Варшаве пасьля сустрэчы з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім і эўракамісарам у пытаньнях палітыкі суседзтва Штэфанам Фюле.


Радаслаў Сікорскі

Міністар Сікорскі у часе адмысловага брыфінгу заявіў:

“Эўропа не забываецца пра братні, эўрапейскі беларускі народ. Мы будзем надалей працаваць дзеля дэмакратычных зьменаў у Беларусі”.

У сваю чаргу Штэфан Фюле падкрэсьліў, што “Эўропа чакае на дэмакратычную Беларусь”.

Штэфан Фюле

“Сёньня мы зь міністрам Сікорскім мелі магчымасьць абмеркаваць з нашымі беларускімі сябрамі абодва накірункі палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі: абмежаваньні супраць тых, хто адказны за затрыманьне дэмакратычнага працэсу і з другога боку ініцыятывы і падтрымка для дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці, якія пашыраюць эўрапейскія каштоўнасьці”.


У брыфінгу ўзялі ўдзел сярод іншых Сяргей Калякін, Аляксандар Мілінкевіч, Віталь Рымашэўскі ды Ўладзімер Някляеў, які падзякаваў эўрапейскім палітыкам за падтрымку.

“Але мала вызваліць з турмы палітвязьняў, трэба вызваліць з турмы Беларусь. І мы сёньня размаўлялі пра тое, што Лукашэнку яшчэ не позна пайсьці на дыялёг з Эўропай, каб застацца ў гісторыі Беларусі не дыктатарам, але хаця б прыстойным чалавекам”.

Ад заўтрашняга дня і да канца гэтага году Польшча будзе старшыняваць у Эўрапейскім Зьвязе.

Міністар Сікорскі заявіў, што прадстаўнікі беларускай апазыцыі будуць запрошаныя на саміт Усходняга партнэрства, які адбудзецца ў Варшаве сёлета.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG