Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: бацьку й сыноў арыштавалі, маці — аштрафавалі


Іван Шыла

Іван Шыла

У чацьвер у Салігорску судзілі ўсю сям’ю Шылаў, якія напярэдадні ўдзельнічалі ў маўклівай акцыі пратэсту.

Прысуд судзьдзі Аляксандра Барысёнка:

Уладзімер Шыла асуджаны на 15 сутак арышту, яго сыны Іван і Ільля — на 10 і 7 сутак адпаведна, Сьвятлана Шыла — жонка й маці — аштрафаваная на 20 базавых велічыняў. Яшчэ адзін удзельнік акцыі, Андрэй Тычына, атрымаў 13 сутак арышту.

Як паведаміла «Свабодзе» праваабаронца й журналістка Ларыса Насановіч, суд над актывістамі прайшоў у будынку Салігорскага РАУС пры зачыненых дзьвярах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG