Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі новы міністар ЖКГ


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў Андрэя Шорца міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.

Таксама ён даў згоду на прызначэньне гендырэктарам "Белшыны" Мікалая Чыруна, генэральным дырэктарам кінастудыі "Беларусьфільм" — Алега Сільвановіча.

Таксама зроблены шэраг іншых прызначэньняў. У прыватнасьці, Ігар Карпенка прызначаны намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму. Дагэтуль ён узначальваў камісію па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў. А паслом у КНР стаў былы віцэ-прэм'ер Віктар Бура.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG