Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 чэрвеня а 14.30 у Вышэйшым гаспадарчым судзе працягнуўся суд па разглядзе касацыйнай скаргі рэдакцыі газэты "Народная воля" на папярэджаньне Міністэрства інфармацыі, вынесенае за публікацыю артыкула Сьвятланы Калінкінай "Гаворыць і паказвае Гебэльс-ТВ", прысьвечаны фільму "Плошча. Жалезам па шклу".

Міністэрства інфармацыі падало ў Вышэйшы гаспадарчы суд пазовы аб спыненьні выхаду незалежных выданьняў "Народная воля" і "Наша ніва". Але выданьні маюць права абскардзіць вынесеныя раней папярэджаньні.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG