Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень дождж, тэмпэратура +23-25 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, Дом ураду, сумеснае пасяджэньне Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. Чальцы ўраду адкажуць на пытаньні дэпутатаў. Пачатак а 10 гадзіне.

Менск, Вышэйшы Гаспадарчы суд (вул. Валадарскага, 8), судовае пасяджэньне па касацыйнай скарзе рэдакцыі газэты "Народная воля". Пачатак у 14.30.

Менск, міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Мартынаў правядзе з 16-й па 18-ю гадзіны "прамую тэлефонную лінію". Задаць пытаньне можна па шматканальным тэлефоне: (017) 222-44-44.

Менск, клюб «Графіці», сольны канцэрт гурта Neuro Dubel. Пачатак а 19 гадзіне.

Менск, клюб Салтайм (пр-т Незалежнасьці 131/1), фінал фэстывалю Men's fest 2011. Пачатак у 18.30.

Магілёў, грамадзкі цэнтар "Кола" (завулак Чкалава, 16), Лявон Вольскі: прэзэнтацыя DVD "Саўка ды Грышка. Ад вясны да вясны". Пачатак а 18 гадзіне.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прага, сьвяткаваньне 100-х угодкаў з дня нараджэньня прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана.

Вільня, канфэрэнцыя аб ролі жанчын у пашырэньні дэмакратыі з удзелам дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1792 — завяршыўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай.

1810 — Нідэрлянды уключаныя ў склад Францыі.

1894 — Карэя абвясьціла незалежнасьць ад Кітая.

1908 — падзеньне Тунгускага мэтэарыту.

1956 — у газэтах СССР апублікаваная пастанова ЦК КПСС "Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».

Нарадзіліся:


1911 ― Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1980).

1931 ― Рышард Ясінскі, беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст.

1976 ― Аляксей Янукевіч, беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ.

МІНУС 365:


"Беларуськалій" не прададуць

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Ахвярую голасам розуму дзеля голасу жарсьці.
Бо першы на хаду гісторыі не ўплывае.

Чэслаў Мілаш
XS
SM
MD
LG