Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналістам Бі-бі-сі анулявалі беларускія візы


У Менск не пусьцілі журналістаў брытанскага тэлеканала Бі-бі-сі Ніка Стардзі і Люсі Эш. Яны мелі адкрытыя беларускія візы і акрэдытацыю пры МЗС Беларусі. Журналісты плянавалі прыехаць у Беларусь на Дзень незалежнасьці.

Аднак у мінулы панядзелак прадстаўнікі амбасады Беларусі ў Лёндане праінфармавалі іх пра ануляваньне віз. Пра прычыны такога рашэньня ні пасольства, ні МЗС Беларусі не паведамляюць, падкрэсьліваючы, што маюць права не тлумачыць свае рашэньні, адзначае прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Брытанскім журналістам таксама параілі ў бліжэйшы час па беларускую візу не зьвяртацца.
XS
SM
MD
LG