Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нафта з Азэрбайджану пойдзе ў Беларусь у ліпені


Мазыр

Мазыр

Касьпійская нафта Azeri Light, прапампоўка якой пачалася ў лютым па трубаправодзе Адэса - Броды, паступіць на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод у ліпені, пасьля чаго прадпрыемства пачне яе перапрацоўку.

Пра гэта паведамілі БелаПАН на ААТ "Мазырскі НПЗ". Пакуль заканчваецца выцясьненьне расейскай тэхналягічнай нафты Urals, якой запоўнены нафтаправод.

На НПЗ дадалі, што завод завяршыў капітальны рамонт і цяпер працуе на поўную загрузку, перапрацоўваючы 25 тысяч тон нафты за суткі.

Кампанія "Укртранснафта" 13 лютага пачала перапампоўку азэрбайджанскай нафты ў напрамку Мазыра. Такім чынам была пачатая практычная рэалізацыя дамоўленасьцяў па транспарціроўцы нафты па тэрыторыі Ўкраіны ў Беларусь з выкарыстаньнем нафтаправоду Адэса - Броды і адной з двух нітак нафтаправоду "Дружба".

Пастаўкі нафты з Азэрбайджану робяцца на падставе дамоўленасьцяў паміж ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія", Дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азэрбайджану і Вэнэсуэлай. Азэрбайджанская нафта будзе замяшчаць вэнэсуэльскую ў рамках своп-кантрактаў. У 2011 годзе па своп-схеме ў Беларусь па нафтаправодзе Адэса - Броды плянуецца паставіць 4 мільёны тон азэрбайджанскай нафты.
XS
SM
MD
LG