Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі творчасьці Альгерда Бахарэвіча — у чаканьні ягонай новай кніжкі, якая нядаўна зьявілася ў выдавецкай сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". Яна называецца "Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча" і летась асобнымі тэкстамі друкавалася на сайце радыё. 29 чэрвеня прэзэнтацыя кнігі ў Менску ў кнігарні "логвінаЎ".

Арт-дырэктар кнігарні, пісьменьнік і перакладчык Павал Касьцюкевіч спадзяецца разам зь іншымі чытачамі атрымаць асалоду і ад імпрэзы, і ад будучага чытаньня сабраных пад вокладкай новага свабодаўскага выданьня эсэ папулярнага пісьменьніка.

"Па шчырасьці скажу, што не чытаў на сайце, а чакаў менавіта кніжкі папяровай — можа, і дзеля складу характару, і месца, дзе я працую. Усё ж такі ў нас больш шануюцца кніжкі менавіта папяровыя. Таму вось чакаем. Найперш — гэта чаканьне чарговай кніжкі Альгерда, якая заўсёды падзея. Ён нас цешыць — штогод выдае па кніжцы. Прыйшоў наступны год — і наступная кніжка. І вельмі радыя, што прэзэнтацыя яе будзе адбывацца менавіта ў кнігарні "логвінаЎ". Мы чакаем вялікага наплыву людзей — нават купілі вэнтылятар. Спадзяемся, што прыйдзе шмат людзей і шмат людзей атрымае задавальненьне ад імпрэзы. І атрымае яшчэ і кніжку ў падарунак. Кніжка будзе на вечарыне раздавацца задарма".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG