Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь, верагодна, будзе першым замежным кліентам Расеі, які атрымае найноўшыя расейскія сыстэмы супрацьракетнай абароны.

Пра гэта, як паведамляе нямецкае інфармацыйнае агенцтва DPA, заявіў сёньня Канстанцін Бірулін, дырэктар Фэдэральнай службы Расеі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

Размова ідзе пра сыстэму С-400 «Трыюмф», якая выкарыстоўвае ракеты сярэдняй і далёкай дальнасьці, для перахопу самалётаў і ударных ракет праціўніка.

Упершыню гэтая сыстэма паступіла ў расейскія войскі ў 2007 годзе, яна лічыцца самай дасканалай сыстэмай супрацьпаветранай абароны РФ і дагэтуль ніколі не экспартавалася.

"Безумоўна, адной з першых краін, якая атрымае С-400 «Трыюмф», будзе Беларусь» -- паведаміў сёньня Канстанцін Бірулін.

Паводле яго, пастаўкі могуць пачацца ў 2013 годзе, калі Беларусь пацьвердзіць свой запыт ад 2009 году аб намеры набыць 16 такіх сыстэм.

С-400 аналягічная амэрыканскай сыстэме СПА Patriot, якую Вашынгтон хоча разьмясьціць у Польшчы для абароны ад ракет з Ірану.

Расея скрытыкавала гэтыя пляны, заявіўшы, што ад СПА ў Польшчы было б мала карысьці супраць іранскіх ракет.

Разгортваньне такой сыстэмы ва Ўсходняй Эўропе вымусіць Расею разгарнуць уласныя новыя сыстэмы ўзбраеньня, што вядзе да гонкі ўзбраеньняў – заявіў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў на саміце «вялікай васьмёркі» ў траўні.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў плянуе прыехаць у Вашынгтон у ліпені, каб абмеркаваць пляны эўрапейскай СПА з дзяржсакратаром ЗША Гілары Клінтан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG