Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Контра: "Пэрыяд страчаных магчымасьцяў для Беларусі"


Фэрэнц Контра
Фэрэнц Контра
29 чэрвеня ў Менску адбылася прэсавая канфэрэнцыя дыпляматычных прадстаўнікоў эўрапейскіх краінаў з нагоды пачатку старшынства Польшчы ў Эўразьвязе.

З журналістамі сустрэліся амбасадары Польшчы і Вугоршчыны Лешак Шарэпка і Фэрэнц Контра, а таксама Жан-Эрык Гольцапфэль, кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.

Фэрэнц Контра падвёў вынікі старшынства Вугоршчыны ў Эўразьвязе. "У Беларусі, на жаль, мы не дамагліся посьпехаў. Беларусь дыстанцыявалася ад Эўразьвязу. Пасьля падзеяў 19 сьнежня краіна фактычна ізалявала сябе". Спадар Контра паведаміў, што на ўсе прапановы сустрэцца зь беларускімі ўладамі на высокім узроўні ім прапаноўвалі ў лепшым выпадку сустрэцца на ўзроўні намесьніка начальніка аддзелу МЗС.

"Мы называем гэта пэрыядам страчаных магчымасьцяў для Беларусі. Мы выступалі за ўзмацненьне адносінаў, але партнэр нас ня чуў", — заявіў спадар Контра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG