Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці на тыдзень пасадзілі Змітра Шурхая з БХД


29 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця адбыўся суд над Зьмітром Шурхаем. Судзьдзя засудзіла аднаго зь лідэраў грамадзкіх пратэстаў “Стоп-бэнзін” і штосерадовых маўклівых акцый на Берасьцейшчыне на 7 сутак арышту.

28 чэрвеня супрацоўнікі райаддзелу Маскоўскага раёну Берасьця затрымалі абласнога кіраўніка БХД па Берасьцейскай вобласьці Зьмітра Шурхая і абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве.

Тыдзень таму, 21 чэрвеня Берасьцейскі аддзел КДБ пачаў застрашваць актывістаў дэмакратычных сілаў і простых грамадзян, якія ўваходзяць у суполку "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", - паведамляе сайт БХД. - Знаходзячы іх імёны ў сьпісе ўдзельнікаў, іх выклікаюць на допыты, дзе патрабуюць выйсьці з суполкі ды ня ўдзельнічаць у акцыі.

15 чэрвеня ў Берасьці на галоўнай плошчы гораду сабралася каля 300 чалавек, міліцыя затрымала 10. 22 чэрвеня ў маўклівай акцыі пратэсту прыняло ўдзел ня менш за 600 чалавек, затрыманых было 12. Усе былі адпушчаныя без складаньня пратаколаў. Абодва разы сярод затрыманых быў Зьміцер Шурхай.

У Рагачове ўчора ўвечары супрацоўнікі раённага аддзела міліцыі прыйшлі дахаты да кіраўніка Рагачоўскага БХД Дзяніса Дашкевіча і запатрабавалі ад яго зранку зьявіцца ў міліцыю. Прычына – удзел Дзяніса ў маўклівых акцыях і заснаваньне мясцовага дэмакратычнага інтэрнэт-парталу rogachev.ucoz.org. Зараз сувязь з Дзянісам адсутнічае.
XS
SM
MD
LG