Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Беларусь сёньня пагасіць доўг перад "Интер РАО ЕЭС" за пастаўкі электраэнэргіі, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі (НББ).

"Сёньня будуць праведзеныя ўсе разьлікі па доўгу за электраэнэргію перад "Интер РАО ЕЭС", – сказаў прадстаўнік Нацыянальнага банку Беларусі. Аб гэтым паведамляе "Интерфакс-Запад".

Расійскае адкрытае акцыянэрнае таварыства "Интер РАО ЕЭС" апоўначы 29 чэрвеня спыніла экспарт электраэнэргіі ў Беларусь. Прычына – адсутнасьць чарговага плацяжу ў памеры 600 мільёнаў расейскіх рублёў (21,3 млн. даляраў ЗША) для пагашэньня запазычанасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG