Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве плошчы ў Горадні “акальцавалі”


Улады рыхтуюць у Горадні дзьве плошчы ў цэнтры, дзе ў серады зьбіраюцца маўклівыя пратэстоўцы. Савецкая плошча напалову была закрыта жалезнай агароджай.

Затым прыбылі, мяркуючы па ўсім, супрацоўнікі міліцэйскага батальёну, якія працягнулі агароджу да канца плошчы. Неўзабаве тое ж самае было зроблена на плошчы Леніна перад гарвыканкамам, дзе таксама зьбіраюцца ўдзельнікі маўклівай акцыі.



Два мінулыя разы ўлады на Савецкай плошчы ставілі зборную сцэну і ладзілі канцэрты. Сёньня на плошчы абвешчаны харчовы кірмаш, працуе гандаль і пункты грамадзкага харчаваньня, можна купіць піва.













Звычайна на сьвяты пасьля таго, як плошчу абставяць бар’ерамі, у праходах міліцыянты ўсталёўваюць жалезныя брамы для выкрыцьця мэталаў, праз якія прапускаюць тых, хто хоча трапіць унутр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG