Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" заклікае не паддавацца на правакацыі "дружыньнікаў"


Дружыньнікі з моладзевых атрадаў аховы правапарадку магчыма, будуць рабіць у цэнтры горада правакацыі. Іх задачай будзе правакаваць людзей на канфлікты і бойкі. Так улада хоча паказаць, што на акцыю прыйдуць неадэкватныя людзі з далёка ня мірнымі мэтамі.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловым звароце суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», распаўсюджаным 29 чэрвеня.

Суполка зьвяртаецца да моладзі і дружыньнікаў "не паддавацца на правакацыі, не ствараць сярод людзей, якія гуляюць у цэнтры горада канфліктаў, а наадварот прадухіляць усе магчымыя канфлікты паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі праваахоўных органаў".

"Мы заклікаем людзей увесь час быць напагатове і ігнараваць любыя агрэсіўныя выпады з боку правакатараў! Памятаеце - наша сіла перад абліччам небясьпекі - у аб'яднаньні паміж сабой. Сіла людзей -- у іх арганізаванасьці, згуртаванасьці і салідарнасьці",-- гаворыцца ў звароце.

Паводле суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», улады робяць захады дзеля таго, каб людзі не прыйшлі ў 19 гадзін на галоўную плошчу горада, каб выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю і пратэст.

У групу суполкі «Вконтакте» паступае ўсё больш паведамленьняў аб тым, што кіраўнікам шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў «зьверху» загадалі ўсімі магчымымі шляхамі перасьцерагчы сваіх работнікаў ад удзелу ў якіх-небудзь няўзгодненых зь імі мерапрыемствах. Так настаўнікаў, ідэолягаў, актывістаў БРСМ прымушаюць раздаваць бясплатныя квіткі на дыскатэкі, канцэрты, праводзіць свае мерапрыемствы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG