Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: Улады супрацьпастаўляюць маўклівым акцыям пратэсту канцэрты вызваленчай тэматыкі


У Магілёве й Бабруйску на месцы правядзеньня маўклівых акцыяў пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" ўлады правядуць свае мерапрыемствы.

У абласным цэнтры а 19 гадзіне, паводле афіцыйнай інфармацыі, з плошчы Леніна стартуе маратон "Дарогамі вайны". Як паведамляецца, у ім возьме ўдзел моладзь.

У Бабруйску, таксама на плошчы Леніна, заплянаваны канцэрт аркестру народных інструмэнтаў. Мерапрыемства прысьвечана гадавіне вызваленьня Бабруйску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзельнікі акцыяў пратэсту ў Бабруйску й Магілёве традыцыйна па серадах зьбіраюцца а 19 гадзіне на падыходах да плошчаў Леніна. Дзьве апошнія акцыі праходзілі па-за плошчамі, бо тыя ачапіў міліцэйскі спэцназ. Гвалтам акцыі не разганялі. Пратэставаць моўчкі прыходзіць пераважна моладзь. У Магілёве вядомыя чатыры выпадкі, калі ўдзельнікі маўклівых акцыяў сутыкаліся зь міліцэйскім перасьледам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG