Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь можа адмовіцца ад імпарту расейскай электраэнэргіі


Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў падчас прэсавай канфэрэнцыі запэўніў, што Беларусь разьлічыцца за імпартаваную з Расеі электраэнэргію, пастаўкі якой за неаплату ад сёньняшняга дня спыненыя ў поўным аб'ёме.

Аднак пры гэтым кіраўнік эканамічнага ведамства даў зразумець, што беларускі бок можа адмовіцца ад паставак расейскай электраэнэргіі. Па яго словах, рашэньне адносна далейшага імпарту будзе прымацца ў залежнасьці ад эканамічнай мэтазгоднасьці. Ён нагадаў, што расейская доля ў агульным спажываньні электраэнэргіі складае ўсяго 12%, таму гэтыя страты кампэнсуюцца коштам уласных магутнасьцяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG