Рагачоўская міліцыя выклікае сёньня а 14-й гадзіне мясцовага грамадзкага актывіста Дзяніса Дашкевіча.
«Позву мне ўчора позна ўвечары прынесьлі два міліцэйскіх прапаршчыкі. Яны заўважна нэрваваліся, бо гэта было ўжо пасьля 22 гадзінаў. Прычым у позве не пазначана, да каго і ў якасьці каго мяне выклікаюць. Праз дзяжурнага я даведаўся, што да маёра Кухарэнкі», — паведаміў спадар Дашкевіч.
У Дзяніса як індывідуальнага прадпрымальніка на сёньня была заплянавана дзелавая паездка ў Гомель, набыты квіток. Зьвязана гэта з працай, з выкананьнем заказаў людзей.
«Я ніяк ня мог яе адмяніць, — кажа Дзяніс. — Калі міліцыі я быў так патрэбны, то можна было папярэдзіць мяне раней, а не блізу поўначы».
Дашкевіч мяркуе, што выклік, хутчэй за ўсё, зьвязаны з маўклівай прагулкай маладых людзей, якая адбылася ў мінулую нядзелю на галоўнай плошчы Рагачову. Але ж ніякай забароны на прагулкі ў дзяржаве не існуе.