Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску таксама рыхтуюць дыскатэку на плошчы


Ужо падвезьлі агароджу.

Ужо падвезьлі агароджу.

Дыскатэка на плошчы Перамогі мае распачацца а 20 вечара. Адпаведна, за некалькі гадзін да пачатку там пачнуць усталёўваць гукавую апаратуру і мэталашукальнікі на падыходах.

Паведамленьне пра дыскатэку зьявілася на афіцыйным сайце Віцебскага гарвыканкаму. Як напісана ў аб’яве, імпрэза прысьвечана заканчэньню навучальнага году, і праводзіцца ў межах акцыі “Беларусь маладая”.

А 19 вечара штосерады на плошчы Перамогі ў Віцебску сустракаюцца ўдзельнікі “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку”. На старонцы падзеі ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” выказваюцца прапановы прайсьці на плошчу перад пачаткам дыскатэкі, а калі міліцыя зрабіць гэта не дазволіць, зьбірацца паблізу міліцэйскіх кардонаў. Удзельнікі акцыі папярэджваюць адно аднаго пра неабходнасьць захоўваць правапарадак, не правакаваць канфліктаў, мець пры сабе пашпарты і ўстрымацца ад курэньня.


Чыясьці неасьцярожнасьць або рыхтуюцца правакацыі?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG