Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:


Пераменная воблачнасьць, невялікі дождж, магчымая навальніца, тэмпэратура +22-+24 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У розных гарадох Беларусі плянуецца выключанае правядзеньне маўклівых маніфэстацыяў на заклік інтэрнэт-супольнасьці «Рэвалюцыя ў сацыяльных сетках».

Менск, управа Партыі БНФ (праспэкт Машэрава,8), сумесная прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў дэмсілаў. Удзельнічаюць Аляксандр Мілінкевіч (Рух «За Свабоду»), Уладзімер Някляеў («Гавары праўду»), Анатоль Лябедзька (АГП), Сяргей Калякін («Справядлівы сьвет»), Віталь Рымашэўскі (БХД), Ігар Лялькоў (Партыя БНФ). Пачатак а 16 гадзіне

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Будапэшт, візыт у Вугоршчыну дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан

Вена, канфэрэнцыя АБСЭ па праблемах бясьпекі

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1613 ― згарэў лёнданскі тэатар «Глёбус»

1913 ― Другая балканская вайна, якая цягнулася да 29 ліпеня

1940 ― Рэпрэсіі ў БССР: адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняе Беларусі ў Сыбір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек

1944 ― Другая сусьветная вайна: пачатак менскай апэрацыі, у выніку якой быў вызвалены Менск

Нарадзіліся:


1900 ― Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік і лётчык

1930 ― Славамір Мрожак, польскі драматург і празаік

1956 ― Ніна Баршчэўская, беларускі мовазнавец, грамадзкі й культурны дзеяч

1962 ― Мікола Маркевіч, беларускі журналіст, выдавец, палітык

МІНУС 365:


Лукашэнка скардзіцца амэрыканцам на Расею


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Паміраюць толькі за тое, дзеля чаго варта жыць

Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры
XS
SM
MD
LG