Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ладзяць у сераду на Кастрычніцкай плошчы дыскатэку для чальцоў БРСМ. У рэдакцыю "Народнай волі" зьвярнуўся студэнт аднаго з менскіх ВНУ, які папрасіў не называць яго прозьвішча. Паводле яго адміністрацыі менскіх адукацыйных устаноў атрымалі загад накіраваць 29 чэрвеня на Кастрычніцкую плошчу па 100 студэнтаў.

Малады чалавек, які зьяўляецца сябрам праўладнага БРСМ, паведаміў, што студэнты павінны процідзейнічаць удзельнікам "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі".

Прарэктар па выхаваўчай працы ўнівэрсытэту фізкультуры Аляксей Гататулін сказаў «Народнай волі» наступнае: "У мяне такой інфармацыі няма. Я толькі ведаю, што заўтра на Кастрычніцкай плошчы з 18-й да 21-й будзе праходзіць моладзевая дыскатэка".

Адначасна, як паведамілі БелТа у прэсавай службе БРСМ, 29 чэрвеня ў Менску пройдзе спартакіяда "Акадэмія мужнасьці", ў якой возьмуць удзел лепшыя каманды моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП).

Паведамляецца, што пасьля завяршэньня спаборніцтваў і ўзнагароджаньня пераможцаў удзельнікі «Акадэміі мужнасьці" на практыцы ўжывуць свае веды і ўменьні ў ахове грамадзкага правапарадку ў час патруляваньня вуліц у цэнтры беларускай сталіцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG