Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Польшчы Філіп Качмарак выступіў у абарону беларускіх заўзятараў, якія ўзьнялі бела-чырвона-белы сьцяг некалькі дзён таму ў польскім горадзе Быдгашч падчас баскетбольнага матчу Беларусь-Літва сярод жанчын.

Прадстаўніца Эўрапейскай фэдэрацыі баскетболу Ванэса Рэйтэр папрасіла зьняць сьцяг з трыбуны, бо "ён не зьяўляецца афіцыйным".
Падчас матчу, які пачаўся празь некалькі гадзінаў пасьля інцыдэнту, беларускія заўзятары трымалі ў руках маленькія бела-чырвона-белыя сьцягі. Гэта таксама не спадабалася арганізатарам, якія вывелі заўзятараў падчас перапынку з залі і не дазволілі ім вярнуцца на трыбуны.

Філіп Качмарак накіраваў лісты кіраўнікам Міжнароднай фэдэрацыі баскетболу і Эўрапейскай фэдэрацыі баскетболу, у якіх просіць растлумачыць сытуацыю, чаму арганізатар матчу забараніў трымаць заўзятарам «сьцяг Беларусі, які не прызнаюць недэмакратычныя ўлады Рэспублікі Беларусь». «Наколькі мне вядома, гэта першы выпадак такога кшталту ў Эўразьвязе» -- падкрэсьліў эўрадэпутат у сваім лісьце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG