Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь-Літва: спрошчаны парадак перасячэньня мяжы дзейнічае


Беларуска-літоўская мяжа

Беларуска-літоўская мяжа

Сэйм Літвы ратыфікаваў дамову з Беларусьсю аб спрошчаным рэжыме перасячэньня літоўска-беларускай мяжы для жыхароў, якія пражываюць у 50-кілямэтровай памежнай зоне. Аб гэтым паведаміла сёньня расейскае агенцтва REGNUM са спасылкай на прэсавую службу літоўскага парлямэнту.

За ратыфікацыю гэтага дакумэнта аддалі свае галасы 94 дэпутата, чацьвёра устрымаліся. Дамова аб спрошчаным парадку перасячэньня мяжы была падпісаная восеньню 2010 года.

Грамадзяне, якія жывуць у 50-кілямэтровай паласе ад мяжы, змогуць езьдзіць на тэрыторыю сумежнай дзяржавы на падставе спэцыяльных дазволаў і знаходзіцца там 180 дзён на працягу году.

Тэрмін дзеяньня спэцыяльных дазволаў -- да 5 гадоў, але яны не будуць даваць права на працу. Папярэдняя плата за выдачу дазволу складзе каля 70 літаў (20 еўра).

Падлічана, што тэарэтычна ў Літве падобнай льготай могуць скарыстацца 800 тысяч чалавек, у Беларусі -- 600 тысяч жыхароў.


"Прыняты парадак -- гэта, несумненна, пазытыўны крок ва ўзаемаадносінах паміж Літвой і Беларусьсю. Усе гэтыя крокі, няхай маленькія, частка шляху агульнай інтэграцыі. Гэта ж можна сказаць і аб памяншэньні платы за візы і гэтак далей", - сказаў намесьнік старшыні парлямэнцкага камітэту міжнародных адносінаў Юстынас Каросас.

Ён таксама адзначыў: заявы, якія гучалі ў Сэйме Літвы, што трэба зрабіць выключэньне для Астравецкага раёна Беларусі, у якім будзе будавацца беларуская АЭС, -- "гэта прапагандысцкія гульні".

"Сэйм Літвы прыняў заяву, што будаўнікі і работнікі станцыі не павінны карыстацца гэтай ільготай, якая дае магчымасьць палегчанага перамяшчэньня, але гэта ўсяго толькі заява, а не закон. Я ўжо казаў, што такімі заявамі мы стымулюем аналягічныя крокі Беларусі, якая можа ўвесьці падобнае абмежаваньне для жыхароў, якія пражываюць побач з нашай АЭС ", -- сказаў Каросас.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG