Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадановіч: «Кніжка Бахарэвіча ўражвае кампазыцыйнай прыгажосьцю»


Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

29 чэрвеня ў кнігарні «логвінаЎ» будзе прэзэнтавацца новая кніга «Бібліятэкі Свабоды» — «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча». Усе ўдзельнікі імпрэзы атрымаюць у падарунак кнігу з аўтографам пісьменьніка, які адмыслова прыехаў у Менск з Гамбургу, дзе жыве апошнім часам. А сёньня сваімі першымі ўражаньнямі ад новага выданьня свабодаўскай бібліятэкі дзеліцца паэт і перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч.

«Інтрыгі да канца не атрымалася, бо кніжка па фрагмэнціках, па кавалачках вывешвалася на сайце Радыё Свабода, і ў блогу самога Альгерда былі спасылкі на гэты сайт. Так што, у прынцыпе, я чакаў чагосьці такога, але ўсё роўна некалькімі рэчамі я быў прыемна ўражаны. Кніжка ўражвае цэльнасьцю, кампазыцыйнай прыгажосьцю. Шмат кавалкаў чытаў на сайце, але разам з тым нешта прачытаў і ўпершыню. І хіба найцікавейшых рэчаў на сайце альбо ня бачыў, альбо прагледзеў, бо чытаць кніжку — зусім ня тое, што чытаць фрагмэнты сярод іншага шуму літар у інтэрнэце.

Кніжка па-добраму, па-постмадэрнісцку — на мяжы жанраў. Прыемна, што заяўленая назва — „Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча“ — яна прысутнічае ня толькі як мэтафара, але напраўду пісьменьнік асвойвае нейкую новую тэрыторыю. А зь іншага боку прыемна, што ўсё-ткі Альгерд Бахарэвіч дае чытачу больш, чым абвяшчае на вокладцы. Гэта ня толькі мэдычная энцыкляпэдыя — перад намі шэраг бліскучых эсэ, некаторыя зь якіх мне бачацца вельмі ўдалымі.

Кніжка прадуманая на ўсіх узроўнях, уключна з такім узроўнем, як афармленьне».

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG