Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сечын: спыненьне паставак ня мае палітычнай падаплёкі


Ігар Сечын

Ігар Сечын

Віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын разьлічвае, што Беларусь бліжэйшым часам сплаціць доўг за расейскую электраэнэргію і яе пастаўкі ў краіну будуць ажыцьцяўляцца ў нармальным рэжыме.

Ён адзначыў, што доўг Беларусі за пастаўкі электраэнэргіі, які набраўся за сакавік-травень бягучага году, складае каля 1,2 мільярда расейскіх рублёў і за чэрвень можа вырасьці яшчэ на 400 мільёнаў рублёў, перадае РИА Новости.

Ігар Сечын заявіў, што ў аснове абмежаваньняў паставак электраэнэргіі ў Беларусь ляжаць рынкавыя прычыны і палітычнай падаплёкі ў гэтай сытуацыі няма.

Паводле Сечына, сытуацыя ніяк не паўплывае на стан спажыўцоў у Беларусі. Таксама ён заявіў журналістам, што абмежаваньне паставак электраэнэргіі ў Беларусь не нанясе шкоды Калінінграду.

Афіцыйны прадстаўнік "Интэр РАО ЕЭС" заявіў, што расейская кампанія не атрымала ад беларускага боку грошай, якія той завінаваціўся, у прызначаны тэрмін — да 8:30 28 чэрвеня — і з 29 чэрвеня часова спыняе пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG