Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Захад дапаможа Грэцыі, а не Беларусі?


Наш калега з Голасу Амэрыкі, Джэймс Брук, які ў сьнежні пабываў у Менску, мяркуе, што Беларусь ня можа разьлічваць на пазыкавую дапамогу ні Эўропы, ні Захаду наогул.

У сваім артыкуле «Аповесьць аб двух паратунках», зьмешчаным на ангельскамоўным сайце нашага радыё, Джэймс Брук сьцьвярджае:

«Эўрапейскія падаткаплатнікі гатовыя пазычыць Грэцыі 12250 даляраў на душу кожнага грэка, грачанкі і грэцкага дзіцяці. Для параўнаньня, расейская пазыка Беларусі [гаворка ідзе пра 800 мільёнаў даляраў з траншу пазыкі ЭўрАзЭС – РС] дае толькі 84 даляры ў пераліку на асобу.

Розьніца зводзіцца да двух нематэрыяльных актываў, пра якія любяць гаварыць эканамісты: добрай волі і брэнду.

Эўропа любіць Грэцыю, таму што эўрапейцы любяць праводзіць вакацыі ў гэтай краіне. Апошнія зьвесткі кажуць, што Грэцыю наведалі 16 мільёнаў турыстаў, у пераважнай большасьці – у бязьвізавым руху.

Для параўнаньня, віза ў Беларусь каштуе 200 даляраў і выдаецца толькі на запрашэньне ад арганізацыі, зарэгістраванай у Беларусі. Паводле апошніх зьвестак, Беларусь знаходзіцца на 161-м месцы ў сьвеце, што тычыцца замежных наведваньняў – у 2008 годзе Беларусь наведала 91 тысяча замежнікаў.

Ды застаецца яшчэ пытаньне брэнду.

Старажытная Грэцыя, як кожны ведае, была калыскай дэмакратыі. Сёньня сучасныя грэкі сьпяваюць нацыянальны гімн, які называецца «Гімнам да свабоды».

У Беларусі зусім іншы брэнд.

Да Лукашэнкі, як мокры лісток да падэшвы, прыліпла этыкетка «апошні дыктатар Эўропы». Ён ня можа яе адляпіць.

Праўду кажучы, ён і ня надта стараецца яе адляпіць. 22 чэрвеня ягоныя адзетыя ў чорнае спэцназаўцы клалі ніцма на жалезную падлогу сваіх аўтазакаў маладых людзей.

Іхнае злачынства палягала на тым, што яны ішлі па ходніках у цэнтры Менску і пляскалі ў далоні.

Не чакайце, што Вашынгтон, Брусэль або Стакгольм дазволяць МВФ-у ратаваць Лукашэнкаву Беларусь».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG