Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя назіральнікі пра Беларусь: "Сытуацыя з правамі чалавека жалю вартая"


Праваабаронца Дзьмітры Макараў

Праваабаронца Дзьмітры Макараў

Жалю вартай назвалі сытуацыю з правамі чалавека праваабаронцы Міжнароднай назіральнай місіі, якія працавалі ў краіне цягам 6 месяцаў і 28-га чэрвеня падвялі вынікі працы.

"Мала таго, што правы чалавека ў Беларусі паўсюдна і татальна парушаюцца, а ўлады нічога ня робяць дзеля выпраўленьня сытуацыі. Варта зазначыць, што рэакцыяй на нашы сыгналы пра такое становішча стала тое, што супярэчыць узятым на сябе Беларусьсю абавязаньням: замест садзейнічаньня праваабаронцам улады Беларусі ўзмацнілі ціск на праваабарончыя структуры, у тым ліку на міжнародных назіральнікаў", — зазначыў расейскі праваабаронца Дзьмітрый Макараў.

Са сьнежня 2010 году больш як 50 назіральнікаў місіі прыяжджалі ў Беларусь, зь іх 10 чалавек былі пазбаўленыя магчымасьці працаваць: 7 расейскіх праваабаронцаў затрымалі і выдалілі з краіны, 3 праваабаронцы з Украіны былі спыненыя на мяжы і ў Беларусь так і ня трапілі. Ім усім надалей забаронены ўезд у Беларусь.

"Цікаўнасьць да сытуацыі ў Беларусі за апошнія паўгода павялічылася. Мы будзем узмацняць нашу працу па назіраньні ды інфармаваньні пра тое, што ў Беларусі адбываецца з правамі чалавека", — паведаміў праз онлайн-сувязь кіраўнік місіі, вядомы расейскі праваабаронца Андрэй Юраў, якому ўезд у Беларусь улады забаранілі.
XS
SM
MD
LG