Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Уралкалій": верагоднасьць выдачы "Беларуськалію" крэдыту невялікая


Верагоднасьць выдачы "Беларуськалію" крэдыту памерам 1 млрд. долараў на сёньня невялікая, заявіў 28 чэрвеня ў Маскве генэральны дырэктар расейскай кампаніі "Ўралкалій" Уладзіслаў Баўмгертнэр.

Паведамленьні пра тое, што "Уралкалій" можа выдзеліць "Беларуськалію" крэдыт памерам 1 млрд. даляраў на паўтара году ў залік будучых паставак калію, зьявіліся ў расейскіх СМІ некалькі тыдняў таму.

У прыватнасьці, газэта "Ведомости" пісала, што аб выдачы такога крэдыту Аляксандар Лукашэнка папрасіў найбуйнейшага суўладальніка "Уралкалію" Сулеймана Керымава на сустрэчы ў Менску 8 чэрвеня. Пры гэтым зазначалася: крэдыт памерам 1 млрд. даляраў можна расцэньваць як перадаплату для куплі ААТ "Беларуськалій", як нешта накшталт гарантыі зьдзелкі.

Баўмгертнэр сёньня паведаміў, што "Ўралкалій" сапраўды абмяркоўваў магчымасьць крэдытнай зьдзелкі. "Аднак яна ніяк не была зьвязана з набыцьцём ці ненабыцьцём "Беларуськалію". Размова ішла пра чыста камэрцыйную зьдзелку, выгадную для кампаніі і акцыянэраў "Уралкалію", — падкрэсьліў ён.

"Прайшоў пэўны час з моманту гэтай абвесткі, і мы лічым, што верагоднасьць ажыцьцяўленьня гэтай зьдзелкі невялікая", — дадаў гендырэктар расейскай кампаніі.

Некалькімі гадзінамі раней Баўмгертнэр паведаміў, што "Ўралкалій" лічыць "Беларуськалій" цікавым актывам з пункту гледжаньня зьдзелкі па зьліцьці і паглынаньні, але ў найбліжэйшай пэрспэктыве верагоднасьць ажыцьцяўленьня такой зьдзелкі малая.

"Беларуськалій" і "Ўралкалій" выступаюць партнэрамі ў СП — ЗАТ "Беларуская калійная кампанія", якое зьяўляецца сумеснай пляцоўкай для збыту і распаўсюджваньня калійнай прадукцыі абедзьвюх кампаній.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG