Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдуард Мельнікаў: "Прэсу называюць вартавым сабакам грамадзтва"


Эдуард Мельнікаў

Эдуард Мельнікаў

Сваё меркаваньне пра тое, што ў Беларусі судзяць журналіста за абразу і паклёп на першую асобу дзяржавы, выказвае Эдуард Мельнікаў — адзін з кіраўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў, які чакаў сёньня вынікаў працэсу над Андрэем Пачобутам каля Ленінскага раённага суду ў Горадні. Карэспандэнт польскай "Газэты выборчай" Андрэй Пачобут — сябра БАЖ.

Мельнікаў: "З 2003 году — здаецца, я не памыляюся — гэтыя артыкулы Крымінальнага кодэксу не выкарыстоўваліся адносна журналістаў. Апошнія прыклады былі — Павал Мажэйка, Мікола Маркевіч у 2002-м і Івашкевіч — у 2003-м. У тым жа 2003 годзе БАЖ наладзіў кампанію па зборы подпісаў за тое, каб гэты артыкул з Крымінальнага кодэксу ўвогуле выкрасьліць. Было сабрана больш як сем тысяч подпісаў. БАЖ накіраваў тады ліст да Васілевіча, які ўзначальваў Канстытуцыйны суд. Ён накіраваў наш ліст у так званы парлямэнт, там і заглухла…

Гэта проста нонсэнс, што ў Крымінальным кодэксе прысутнічаюць такія артыкулы. Нездарма прэсу называюць вартавым сабакам грамадзтва, каб яна пільнавала ўлады. Хоць тут, хоць у Амэрыцы, хоць у Швэцыі, хоць у Нямеччыне, паўсюль так робіцца. Прэса выконвае функцыю самаачышчэньня грамадзтва".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG