Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэр: купля "Беларуськалія" бліжэйшым часам малаверагодная


Кіраўнік "Уралкалія" Ўладзіслаў Баўмгертнэр лічыць малаверагоднай зьдзелку па набыцьці "Беларуськалія" ў бліжэйшы час.

"Я лічу, што на бліжэйшы час верагоднасьць таго, што такая зьдзелка адбудзецца, вельмі нізкая", — сказаў ён на канфэрэнцыі "Рэнэсанс Капітала", перадае Інтэрфакс.

Баўмгертнэр адзначыў, што апошнім часам на рынку вельмі шмат чутак наконт магчымай зьдзелкі паміж "Уралкаліем" і "Беларуськаліем".

"Але кампанія цяпер не вядзе перамовы ні пра якую зьдзелку ні зь беларускім урадам, ні зь "Беларуськаліем".

Раней паведамлялася, што структуры саўладальніка "Ўралкалія" Сулеймана Керымава блізкія да дасягненьня дамоўленасьці зь беларускімі ўладамі пра набыццё 50% + 1 акцыі "Беларуськалія". Як паведамляла Інтэрфаксу крыніца, знаёмы з сытуацыяй, сума зьдзелкі зыходзіць з ацэнкі ўсёй кампаніі ў 30 мільярдаў даляраў і можа скласьці 15 мільярдаў даляраў.

Вераголнасьць таго, што "Уралкалій" дасьць крэдыт "Беларуськалію" на 1 мільярд даляраў вельмі малая, таксама паведаміў журналістам Баўмгертнэр. Маўляў, сэнс зьдзелкі ўжо не такі актуальны і для беларускага боку, і для расейскага.
XS
SM
MD
LG