Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакіеў хаваецца на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка


Экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які знаходзіцца ў вышуку, застаецца на тэрыторыі Беларусі.

Пра гэта паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўленьня крымінальнага вышуку МУС Кіргізстану Тылек Алібаеў.

Ён адзначыў, што Бакіеў пражывае ў рэзыдэнцыі на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка недалёка ад вёскі Валавая гара ў Віцебскай вобласьці, перадае Інтэрфакс.

Прадстаўнік МУС паведаміў, што чацьвёра грамадзянаў Расеі, якія ўваходзілі ў атачэньне сына экс-прэзыдэнта Кіргізіі Максіма Бакіева — Сяргей Касьцюк, Яўген Пашкевіч, Ганна Канстанцінава і Андрэй Галіцкі — "затрыманыя ў Расеі на падставе пастановы кіргіскай Генпракуратуры". Ім прад'яўленыя абвінавачваньні ў крадзяжы, злоўжыванні і рэйдэрскім захопе, а таксама ў крадзяжы кожным зь іх па 20 мільёнаў даляраў.

"Гэтае затрыманьне адбылося згодна з кішынёўскай дамовай аб выдачы злачынцаў", — адзначыў Алібаеў.

Курманбек Бакіеў 8 траўня 2010 году быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Ён абвінавачваецца па артыкулах крымінальнага кодэксу ў саўдзеле ў масавых забойствах. Экс-прэзыдэнт хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG