Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэмпы жыльлёвага будаўніцтва ў буйных гарадах Беларусі будуць стрымлівацца


Тэмпы жыльлёвага будаўніцтва ў буйных гарадах Беларусі будуць стрымлівацца. Аб гэтым заявіў сёньня міністар будаўніцтва і архітэктуры Анатоль Нічкасаў.

Нічкасава цытуе БЕЛТА:

"Мы дамовіліся, што будзем стрымліваць бурлівае разьвіцьцё гарадоў, жыльлёвае будаўніцтва ў іх, а для раўнамернага і больш мэтазгоднага і эканамічна абгрунтаванага расьсяленьня насельніцтва прапануецца сыстэм гарадоў-спадарожнікаў".

Міністар паведаміў, што падрыхтаваны праект указу "Аб асноўных напрамках дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады", ён будзе разгледжаны сёньня на пасяджэньні Прэзыдыюму Саўміну. У дакумэнце вызначаны мэты, задачы і напрамкі разьвіцьця горадабудаўніцтва ў Беларусі.

Па словах кіраўніка Мінбудархітэктуры, за апошнія гады ў палітыцы забудовы гарадоў, сталіцы Беларусі прайшлі прыкметныя зьмены. "Мы рэалізавалі праграму разьвіцьця вёскі, цяпер таксама стаіць задача далейшага разьвіцьця сельскіх тэрыторый", – сказаў ён. Асаблівая ўвага ў дакумэнце адводзіцца пытаньню больш раўнамернага разьмеркаваньня насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. У сувязі з гэтым і плянуецца "стрымліваць бурнае разьвіцьцё буйных гарадоў, у тым ліку Менску, і для вырашэньня праблемы выкарыстоўваць сыстэму гарадоў-спадарожнікаў", – падкрэсьліў міністар.
XS
SM
MD
LG