Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Міністэрства абароны Беларусі распарадзілася заклікаць на тэрміновую вайсковую службу або прыцягнуць да адказнасьці маладых людзей, затрыманых падчас акцыі "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі", якія ўхіліліся ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

"Сярод затрыманых асобаў, якія незаконна ўдзельнічалі ў акцыях
грамадзянскага непадпарадкаваньня 22 чэрвеня гэтага года, больш за палову - маладыя людзі, якія ўхіляліся ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу. Гэтыя зьвесткі, атрыманыя з МУС, у цяперашні час перададзеныя ў ваенныя камісарыяты для прыняцьця рашэньня аб прызыве гэтых асобаў на тэрміновую вайсковую службу або прыцягненьні іх да адміністрацыйнай (крымінальнай) адказнасьці ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ", - заявілі Інтэрфаксу ў прэс-службе міністэрства абароны.

У прэс-службе сказалі, што міністэрства і надалей будзе
цікавіцца ўдзельнікамі падобных акцый, каб дапамагчы маладым людзям, якія "сумняваюцца" выканаць свой канстытуцыйны абавязак,
а ў дзяржаве забясьпечыць законнасьць і правапарадак".

22 чэрвеня ў розных рэгіёнах Беларусі прайшлі "маўклівыя
акцыі". Чарговая заплянаваная на 29 чэрвеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG