Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень дождж, тэмпэратура +22 – +24 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, клюб Loft (вул. Броўкі, 22), Лявон Вольскі: прэзэнтацыя DVD "Саўка ды Грышка. Ад вясны да вясны". Пачатак а 19 гадзіне.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Лёндан, уручэньне міжнароднай літаратурнай прэміі Букер.

Вашынгтон, праўленьне Міжнароднага валютнага фонду пачне працэдуру абраньня старшыні фонду зь дзьвюх кандыдатур.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1389 – бітва на Косавым полі паміж сэрбскімі і турэцкімі войскамі.

1569 – учынена Люблінская унія: Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае злучыліся ў фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую.

1914 – забойства Гаўрылам Прынцыпам спадкаемца аўстра-вугорскага пасаду, эрц-герцага Франца Фэрдынанда і яго жонкі у Сараеве, якое стала нагодаю для пачатку Першай сусьветнай вайны.

1919 – падпісаньне Вэрсальскай мірнай дамовы, якая завяршыла Першую сусьветную вайну.

1941 – заняцьце нямецкімі войскамі Менску.

1992 – Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Расеяй.

2001 – былы прэзыдэнт Югаславіі Слобадан Мілошавіч аддадзены Гааскаму трыбуналу па абвінавачаньні ў ваенных злачынствах.

Нарадзіліся:

1641 – Марыя Казімера д'Арк'ен, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Яна Сабескага.

1712 – Жан-Жак Русо, францускі філёзаф.

1891 – Павал Валошын, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, публіцыст.

Памерлі:

1942 – Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выдатны дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.

МІНУС 365:


Лукашэнка: Мы павінны ляцець на двух крылах

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Пара ў рукі браць паходні,
Ўставаць, ісьці, ноч асьвятляць!
Бо што ня возьмеце сягоньня,
Таго і заўтра вам ня ўзяць.


Янка Купала
XS
SM
MD
LG