Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэдактара “Народных навінаў Віцебску” выклікаюць на допыт


Сяргей Серабро

Сяргей Серабро

Як расказаў сам Сяргей Серабро, яго выклікалі праз тэлефон у дэпартамэнт папярэдніх расьсьледаваньняў, каб дапытаць пра заклікі да агульнабеларускага страйку.

Заклік распачаць 3 ліпеня бестэрміновы агульнабеларускі страйк зьявіўся на віцебскім “Вольным форуме вольнага гораду” ў допісе былога прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Сяргея Рыжова.

Заснавальнікам форуму зьяўляецца Сяргей Серабро, і адносна допісу Сяргея Рыжова ён ужо даваў тлумачэньні ў Віцебскай абласной пракуратуры 16 чэрвеня. У той самы дзень у пракуратуру выклікалі і ініцыятара страйку спадара Рыжова.

Сяргей Серабро патлумачыў, што Рыжоў – шараговы карыстальнік форуму, адмыслова створанага для таго, каб кожны ахвотны мог разьмясьціць на ім нейкую тэму для грамадзкага абмеркаваньня. Рэдактар незалежнага сайту і заснавальнік віцебскага форуму ня ведае, ці распачата справа супраць Сяргея Рыжова або яшчэ толькі праводзіцца праверка пасьля зьяўленьня інфармацыі пра страйк, мэта якога – “падзеньне рэжыму Лукашэнкі, вызваленьне палітвязьняў, правядзеньне сумленных выбараў і пачатак шляху да пабудовы сапраўды народнай рэспублікі, свабоднай у сваім выбары гістарычнага шляху”, як напісана ў інтэрнэт-звароце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG