Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці Лукашэнка прыедзе да Сікорскага?


Лукашэнка і Сікорскі падчас сустрэчы ў Менску 2 лістапада 2010 году

Лукашэнка і Сікорскі падчас сустрэчы ў Менску 2 лістапада 2010 году

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі сёньня сказаў польскім журналістам, што на саміце “Ўсходняга партнэрства”, які адбудзецца ўвосень у Варшаве, Польшча мае намер прадставіць “новы плян дзеяньня” для гэтай ініцыятывы.

Сікорскі дадаў, што на дадзены момант гэты плян зьяўляецца аб’ектам “вельмі інтэнсіўных закулісных дзеяньняў”.

Адказваючы на пытаньне, ці ў варшаўскім саміце “Ўсходняга партнэрства” будзе ўдзельнічаць Беларусь, Сікорскі сказаў:

“Ніхто не выключае Беларусі з “Усходняга партнэрства”. Беларусь будзе запрошаная на саміт партнэрства на як мага вышэйшым узроўні”.

Сікорскі таксама сказаў, што падчас польскага старшынёўства ў Эўразьвязе, якое пачынаецца 1 ліпеня і працягнецца да канца гэтага году, Эўразьвяз мае шанцы закончыць перамовы з Украінай наконт дамовы аб асацыяцыі, “калі будуць захаваныя ранейшыя тэмпы перамоваў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG