Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спрэчкі пра тое, колькі каштуе расейскі КамАЗ і беларускі МАЗ, вырашыць кампанія Ernst&Young. Менавіта яна правядзе ацэнку актываў названых прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Расейскія тэхналёгіі» Сяргей Чэмезаў. Паводле ягоных словаў, ацэншчык пачне працу «ў найбліжэйшы час».

Як ужо паведамляла «Свабода», КамАЗ і МАЗ мяркуюць стварыць сумеснае прадпрыемства, у якое перададуць часткі акцыяў абодвух заводаў. Беларускі бок прапаноўваў, каб абодва прадпрыемствы ўнесьлі аднолькавую колькасьць акцыяў — па 49,9%. Але расейцы з гэтым не пагаджаюцца — яны лічаць, што акцыі КАМАЗа значна даражэйшыя.
XS
SM
MD
LG