Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі стабілізаваўся валютны рынак, інфляцыя практычна спыненая, заявіў 27 чэрвеня ў Менску прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч падчас сустрэчы з дэлегацыяй літоўскіх бізнэсоўцаў, паведамляе "Інтэрфакс".

"Нашы цяжкасьці — часовыя. Мы практычна ўжо спынілі інфляцыю, запрацаваў валютны рынак. Штодня паміж прадпрыемствамі ажыцьцяўляюцца ўгоды на 70 мільёнаў даляраў. На рынку наяўнай валюты насельніцтву прадаецца каля 200 мільёнаў даляраў у месяц", — заявіў Мясьніковіч.

Кіраўнік ураду адзначыў, што для інвэстараў будуць створаныя "ўсе ўмовы, аж да ўмоў свабодных эканамічных зонаў". Ён нагадаў, што з 1 студзеня будучага году пачынае рэальна працаваць адзіная эканамічная прастора з Расеяй і Казахстанам, што таксама павінна прыцягваць інвэстараў.

Мясьніковіч акцэнтаваў увагу на тым, што ў ходзе перамоваў зь літоўскімі бізнэсмэнамі будуць абмяркоўвацца пытаньні, зьвязаныя "з рэфармаваньнем адносін уласнасьці".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG