Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зрабіў абвестку ў сеціве — абвінавацілі ў арганізацыі масавага мерапрыемства


Пётар Кузьняцоў
Пётар Кузьняцоў
27 чэрвеня ў Гомелі міліцыя затрымала прыхільніка руху "За свабоду" Пятра Філона за спробу арганізаваць несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

Пра гэта паведаміў рэгіянальны кіраўнік руху Пётар Кузьняцоў. Менавіта яму патэлефанаваў затрыманы спадар Філон.

Участковы прыйшоў да Пятра Філона на кватэру пасьля паўдня. Спаслаўся нібыта на скаргі суседзяў на гучную музыку. І калі Пётар адчыніў дзьверы, яго забралі ў міліцыю.

Паводле Кузьняцова, днямі ў сваім акаўнце "Вконтакте" Філон разьмясціў зварот, адрасаваны супрацоўнікам КДБ: "Таварышы афіцэры КДБ, я ўсё роўна звальняюся. Таму прашу не псаваць жыцьцё мне і блізкім людзям". Пасьля гэтага была невялічкая абвестка для сяброў і знаёмых: Філон запрасіў іх сустрэцца сёньня ля аднаго з помнікаў паблізу месца пражываньня. Гэтая абвестка й была расцэнена як спроба арганізаваць несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

Да нядаўняга часу Пётар Філон працаваў выкладчыкам у Беларускім унівэрсытэце транспарту. На мінулых выбарах балятаваўся як незалежны кандыдат у дэпутаты Гомельскага гарсавету. Ён актыўны карыстальнік сацыяльных сетак, браў удзел у "маўклівых акцыях".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG