Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвал


Юры Дракахруст
Юры Дракахруст
Гэтак каротка можна ахарактарызаваць вынікі апошняга апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. Прашу прабачэньня за шмат лічбаў, але тут бязь іх не абысьціся.




Абвал. Вынікі апошняга апытаньня грамадзкай думкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:33 0:00


Доля тых, хто адказаў, што іх матэрыяльнае становішча за апошнія 3 месяцы пагоршылася, павялічылася з прыкладна чвэрці да трох чвэрцяў, больш за 80% апытаных мяркуюць, што беларуская эканоміка апынулася ў крызісе, прычым 44% ускладаюць віну за гэта на прэзыдэнта і больш за траціну – на ўрад.

Доля тых, хто лічыць, што сытуацыя ў Беларусі разьвіваецца ў няправільным кірунку, за квартал вырасла з 40 да 60 працэнтаў, што ёсьць рэкордны паказьнік у апытаньнях інстытуту з 2003 году.

Эканамічны крызіс адбіўся і на ўзроўні палітычных сымпатыяў беларусаў. Колькасьць тых, хто давярае прэзыдэнту, зьнізілася да 35% – квартал таму, паводле апытаньня НІСЭПД, узровень даверу быў 55%, колькасьць гатовых галасаваць за А.Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах упала ніжэй за 30%, у сакавіку рэйтынг складаў 43%.

Разам з тым экспэрты інстытуту адзначаюць, што пакуль не назіраецца заўважальнага росту пратэставага патэнцыялу: апытаныя хутчэй не ўхваляюць, чым ухваляюць маніфэстацыю 19 сьнежня летась у Менску, лічаць сябе ў апазыцыі да ўлады чвэрць апытаных, 60% ня лічаць, гатовасьць да публічных акцыяў пратэсту выказаў толькі кожны пяты апытаны.

Зьвесткі сацыёлягаў яшчэ трэба аналізаваць і асэнсоўваць, але і працытаваных зьвестак дастаткова, каб канстатаваць, што эканамічны крызіс ужо перарос у сацыяльны і нават палітычны, прынамсі ў крызіс палітычнага даверу.

Але крызіс – гэта не гарантаваны канец, гэты разьвілка, ростань. Сытуацыя можа разьвівацца так і гэтак, сыстэма можа вытрымаць, знайсьці рэсурсы для выжываньня ці абрынуцца. Грамадзтва ўжо сасьпела да новага асэнсаваньня сытуацыі, яно ўжо ў значнай ступені гатовае да пераменаў, але яшчэ не сасьпела да дзеяньняў.

Аднак калі раней спадзеў на перамены быў шмат у чым спадзевам на цуд, які зробіць рашучая меншасьць, то цяпер пад такімі спадзевамі зьявілася значна больш істотная глеба.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG