Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку патэлефанаваў гішпанскі кароль


Гішпанскі кароль Хуан Карлас

Гішпанскі кароль Хуан Карлас

У суботу з ініцыятывы гішпанскага боку адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з каралём Гішпаніі Хуанам Карласам I, паведаміла БелТА.

Паводле прэс-службы прэзыдэнта РБ, у часе размовы былі абмеркаваныя актуальныя пытаньні двухбаковых адносінаў, пэрспэктывы далейшага беларуска-гішпанскага дыялёгу і выбудоўваньня ўзаемадзеяньня па лініі Беларусь-Эўразьвяз.

Таксама суразмоўцы абмяняліся думкамі адносна супрацоўніцтва дзьвюх краін у рамках міжнародных арганізацыяў.

-- Мы ня можам пацьвердзіць Вам факт размовы, але мы ня можам і абвергнуць, -- заявілі «Нашай Ніве» у прэс-кабінэце караля.

Там дадалі, што звычайна не камэнтуюць «прыватных гутарак караля». Вячэрнія гішпанскія газэты нічога не паведамляюць аб гутарцы. Не было інфармацыі аб ёй і на стужцы гішпанскага інфармацыйнага агенцтва EFE.

У гішпанскай амбасадзе ў Маскве таксама нічога ня ведалі пра гутарку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG