Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле рашэньня Мінэканомікі з 26 чэрвеня ў краіне падаражэлі ўсе маркі цыгарэт беларускай вытворчасьці.

Павышэньне коштаў закранула прадукцыю гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» і ААТ «Тытунь-Інвэст». Так, папулярныя цыгарэты «Kent» цяпер каштуюць 5000 рублёў, «Lucky Strike» - 3900, «Camel» - 5000, «Winston» - 3900. Поўны спіс можна паглядзець тут.

«Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць аб'екты аптовага, розьнічнага гандлю і грамадзкага харчаваньня, зрабіць па стане на 26 чэрвеня 2011 году пераацэнку рэшткаў тытунёвых вырабаў у адпаведнасьці са зьмяненьнямі, прадугледжанымі пунктам 1 дадзенай пастановы. Розьніцу ад пераацэнкі рэшткаў прадукцыі аднесьці на вынікі гаспадарчай дзейнасьці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь », сказана ў пастанове Міністэрства эканомікі №95.
XS
SM
MD
LG