Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан здароўя прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса працягвае заставацца нявызначаным. Са словаў міністра замежных спраў Вэнэсуэлы Нікаласа Мадура, якія прыводзіць Бі-бі-сі, Чавэс працягвае знаходзіцца на Кубе, дзе яму зрабілі апэрацыю.

Разам з тым, віцэ-прэзыдэнт Вэнэсуэлы Эліяс Хаўа абвінаваціў прэсу ў "спэкуляцыях" у сувязі са станам здароўя Чавэса, заявіўшы ў суботу, што кіраўнік дзяржавы яшчэ доўга будзе заставацца на кіраўнічай пасадзе. Пра тое, што Чавэс знаходзіцца ў крытычным стане, раней газэце Miami Herald паведамілі крыніцы ў ЦРУ.

56-гадоваму Уга Чавэсу 10 чэрвеня была зробленая хірургічная апэрацыя на Кубе, куды ён прыбыў, як паведамлялася, у рамках замежнага турнэ. 12 чэрвеня Чавэс паведаміў дзяржаўным вэнэсуэльскім СМІ, што "папраўляецца". Аднак, за апошнія два тыдні паведамленьняў пра яго паступала незвычайна мала. Доўгі час не было абнаўленьняў і на мікра-блогу Чавэса ў Твітэры. Паведамляецца, што ў суботу зьявілася інфармацыя аб прыбыцьці да Чавэса на Кубу яго дачкі і ўнукаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG